Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

27 лютага 2020

Удзел у абласным дыктанце

21 лютага ў рамках дэкады беларускай мовы і літаратуры ў ДУА “Жыровіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” прайшло мерапрыемства «Гродзенскі абласны дыктант», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, у якім прыняў удзел 91чалавек: 79 вучняў, 9 педагагічных работнікаў і трое бацькоў. Тэкст, які прапанаваўся для напісання, меў назву “Праўда-памяць”. Удзельнікі адзначылі актуальнасць тэксту, але разам з тым і яго складанасць з боку арфаграфіі і пунктуацыі. З цікавасцю і захапленнем падышлі да самаправеркі як вучні, так і дарослыя. Мармыш Вольга Сяргееўна: Інфармацыю аб мерапрыемстве ўбачыла на сайце школы. Вырашыла праверыць свае веды, бо дыктант на адзнаку апошні раз пісала яшчэ ва ўніверсітэце. Працую бібліятэкарам, але па адукацыі я — настаўнік беларускай мовы і літаратуры, пагэтаму правілы беларускай мовы добра ведаю. Гэта дазволіла ўпэўнена ставіць і знакі прыпынку, і пісаць арфаграмы. Аднак хачу сказаць, што тэкст быў не зусім лёгкі. Равінская Юлія, вучаніца 10 класа: Паўдзельнічаць у напісанні абласнога дыктанта нашаму класу прапанавала настаўніца. Калі мы даведаліся, што самі будзем сябе правяраць, адразу пагадзіліся. Ніколі пад час напісання нас не было так многа, больш за 90 чалавек, з-за гэтага адчувалася нейкая ўрачыстасць і нават натхненне. Я маю “9” па беларускай мове, але не магу сказаць, што пісалася мне лёгка: задумвалася над пастаноўкай патрэбнага знака прыпынку, думала і там, дзе пісалася вялікая літара. Таўрэль Аганэс, вучань 11 класа: Удзел у абласным дыктанце дазволіў мне ў чарговы раз праверыць сваю граматнасць. Адна справа, калі ты пішаш праверачную ці кантрольную дыктоўку ў класе і хвалюешся, чакаючы адзнаку, а другая – пішаш не на адзнаку і памылкі свае будзеш толькі сам бачыць. Читать далее на Слонімскі веснік: Удзел у абласным дыктанце http://www.slonves.by/?p=116550