Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

19 лютага 2020

У ліку пераможцаў

У ліку пераможцаў абласнога конкурсу сярод стараст і ўпаўнаважаных сёл, аграгарадкоў і вёсак – Марыя Лукічна Роўгач. Вынікам добрасумленнай і плённай працы стала Ганаровая грамата Гродзенскага Савета дэпутатаў. Марыя Лукічна Роўгач, стараста вёскі Ганькі Слонімскага раёна, была ўзнагароджана Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую працу ў арганізацыі тэрытарыяльнага самакіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і правядзенне ідэалагічнай работы сярод насельніцтва. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Васілевіцкага сельвыканкама Міхаіл Канстанцінавіч Смаглей ад сябе асабіста і ад імя раённага Савета дэпутатаў павіншаваў Марыю Лукічну з гэтай узнагародай і пажадаў ёй далейшай плённай працы на карысць аднавяскоўцаў і сваёй малой радзімы, новых асабістых набыткаў у працы і моцнага здароўя.
 Марына ПРАКОФ’ЕВА  
Читать далее на Слонімскі веснік: У ліку пераможцаў http://www.slonves.by/?p=115464