Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.02.2020

Турнір знаўцаў роднай мовы

24 студзеня сярод вучняў 2 “А” класа сярэдняй школы № 10 г.Слоніма адбыўся “Турнір знаўцаў роднай мовы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гулялі ў перакладчыкаў, разгадвалі загадкі, тлумачылі фразеалагізмы, расшыфроўвалі прыказкі, чыталі вершы беларускіх паэтаў. Падчас мерапрыемства вучні наведалі віртуальны музей, у якім былі прадстаўлены прадметы народнага побыту ў малюнках. Камандам па чарзе неабходна было назваць гэтыя прадметы ці патлумачыць, для чаго яны ўжываюцца. Дзякуючы спаборніцтву, хлопчыкі і дзяўчынкі яшчэ раз ўпэўніліся, что родная мова – гэта спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць іншым пакаленням. Вучні напомнілі адзін аднаму аб мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці нашай роднай мовы. Вольга Малафей, настаўнік пачатковых класаў Читать далее на Слонімскі веснік: Турнір знаўцаў роднай мовы http://www.slonves.by/?p=116534