Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

27 лютага 2020

Скарбонка цудаў

Да свята роднай мовы ў сярэдняй школе № 10 для вучняў пачатковых класаў быў прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў. Вучні прынялі ўдзел у акцыі “Далучы сваю далонь”, разгадалі крыжаванкі “Казкі – мудрасць народа”, пазмагаліся за званне лепшага знаўцы беларускай мовы ў лінгвістычным батле. Вучні 2 “Б” класа прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Скарбонка цудаў”. Дзяўчынкі і хлопчыкі з задавльненнем адказвалі на пытанні віктарыны “Смак роднай мовы”, складалі загадкі і лічылкі, разгадвалі крыжаванкі, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі. Усе ўдзельнікі гульні яшчэ раз ўпэўніліся ў прыгажосці і непаўторнасці роднай беларускай мовы, папоўнілі свае веды аб гісторыі беларускага краю. У канцы мерапрыемства кожны вучань склаў з рознакаляровых пялесткаў сваю кветку добрых пажаданняў роднай мове і сваім сябрам. Нэлі Зайкоўская, настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 10 г,слоніма Читать далее на Слонімскі веснік: Скарбонка цудаў http://www.slonves.by/?p=116531