Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

9 сакавіка 2020

Пазнай старонку любую маю!

Ярка і непаўторна прайшла Дэкада беларускай мовы і літаратуры, мастацтва і культуры ў ДУА “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна”. Гэта было сапраўднае свята, якое не можа пакінуць раўнадушным ні маленькага, ні дарослага беларуса. Разнастайныя па форме і зместу конкурсы, інтэрактыўныя віктарыны і інтэлектуальныя мерапрыемствы дазволілі кожнаму вучню знайсці занятак па душы. З першых хвілін свята вучні ўключыліся ў падарожжа па старонках біяграфій і творчых набыткаў пісьменнікаў-юбіляраў 2020 года, цікавіліся невядомымі са школьнай праграмы фактамі жыццёвага шляху Людмілы Рублеўскай, Васіля Зуёнка, Кузьмы Чорнага, Рыгора Барадуліна, Леаніда Дайнекі, Пятруся Броўкі і іншых. Конкурс дзіцячых малюнкаў “Пазнай старонку любую маю!”, прысвечаных малой радзіме, роднай вёсцы, дазволіў навучэнцам 1-5 класаў прадэманстраваць творчыя здольнасці і захапленні і выказаць словы любові да любай старонкі. Вучні школы, педагагічныя работнікі, бацькі навучэнцаў з задавальненнем адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы, стаўшы актыўнымі ўдзельнікамі Гродзенскага абласнога дыктанта, прысвечанага 75–годдзю Вялікай Перамогі. Упершыню праведзены ў школе флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай…” прапанаваў навучэнцам зрабіць своеасаблівую рэкламу найбольш прыгожым і займальным, непаўторным словам, якія сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці, але з’яўляюцца незаўважнымі беларусамі. Інтэлектуальныя гульні “На хвалях роднай літаратуры”, “З роднай моваю на “ты”, “Гімн роднай мове” прайшлі пры высокай актыўнасці ўдзельнікаў, якія праявілі сябе творча: складалі рассыпаныя прыказкі, узнаўлялі значэнне фразеалагізмаў, разгадвалі асацыятыўныя крыжаванкі, узгадвалі гістарычныя каштоўнасці роднай краіны. Вучні шчыра і ад усяго сэрца выказалі пачуцці любові і гонару за свой народ і яго багатую спадчыну, родную мову, пашырылі свой кругагляд і паглыбілі ўласныя веды.

 Читать далее на Слонімскі веснік: Пазнай старонку любую маю! http://www.slonves.by/?p=117426