Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

9 сакавіка 2020

Падарожжа ў часе за адзін дзень

Дакрануцца да руін старажытнага замка, схіліць галаву ў памяць загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны, больш даведацца аб жыцці і творчасці знакамітага беларускага пісьменніка Адама Міцкевіча, пабываць на сучасным прадпрыемстве – і ўсё гэта толькі за адзін дзень? Гэта стала магчымым падчас наведвання вучнямі нашай установы горада Навагрудка. Горад Навагрудак – старажытны горад з багатым гістарычным мінулым. Таму першае месца, якое прыцягвае ўсіх гасцей горада – замчышча. Менавіта там можна ўбачыць руіны старажытнага замка. Наведванне краязнаўчага музею, дало магчымасць падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй былой сталіцай Вялікага княства Літоўскага, з тым, як на працягу стагоддзяў жыхары навагрудчыны змагаліся за сваю незалежнасць ад розных ворагаў. У гісторыі навагрудчыны багата вядомых імён і адно з іх – імя Адама Міцкевіча. Менавіта там мы пазнаёміліся з лёсам Адама Міцкевіча. Падарожжа пачалі са знакамітага кургана і помніка, а затым наведалі дом-музей Адама Міцкеча. Першая спроба стварэння ў Навагрудку музея Адама Міцкевіча адносіцца да 1920 года. Дом-музей быў адкрыты для наведвальнікаў 11 верасня 1938 г. У чэрвені 1941 г. быў разбураны нямецкай авіябомбай, а потым адбудаваны ў 1955 г. Сучасны выгляд дом-музей набыў у 1990 годзе пасля чарговай рэканструкцыі. Быў адноўлены галоўны будынак па ўзору пач. ХІХ ст., на тэрыторыі сядзібы пабудаваны флігель (малы жылы дом), які злучаецца з асноўным будынкам падземным пераходам, а таксама свіран, калодзеж, альтанка. У выставачнай галерэі штогод праходзяць каля 10 выставак. Дзейнічаюць пастаянныя выстаўкі: этнаграфічная «Малюнкі сельскага жыцця»; «Свет кухні Міцкевічаў», дзе экспануецца керамічны посуд 19 ст.; «Паэма Пан Тадэвуш» — праз гады і народы», на якой прадстаўлена больш 70-ці выданняў твора, пачынаючы з сярэдзіны 19 ст., у тым ліку на замежных мовах. Наш маршрут не абышоўся без наведвання карціннай галерэі мастака Кастуся Качана, якая размешчана у цэнтры горада, дзе ўвазе гасцей былі прапанаваны калекцыя шкла, старажытнай мэблі і прадметаў побыту. У галерэі гучала жывая музыка, можна было выпіць кавы, запаранай у венскай кававарцы, і, канечна, набыць на памяць паштоўкі і рэпрадукцыі мастака. У год святкавання юбілея Вялікай Перамогі асабліва важна было пабываць у Музеі яўрэйскага супраціўлення. Гэты музей быў створаны ў 2007 года на месцы былога барака яўрэйскага гета, з якога ў верасні 1943 г. быў здзейснены пабег. Як гэта стала магчыма, над чым працуе музей сёння, расказала вучням заснавальніца музея Тамара Вершыцкая. Завяршылася наша падарожжа ў часе наведваннем адкрытага акцыянернага таварыства “БелКрэда”, якое спецыялізуецца па пашыву адзення для мужчын. Сучаснае абнаўленне асартымента швейных вырабаў з улікам змен каньюктуры рынка з’яўляецца адным з важных індыкатараў дзелавой актыўнасці прадпрыемства. Новы веды, станоўчыя эмоцыі і галоўнае – вялікае жаданне вывучаць далей свой край, сваю Радзіму, яе мінулае і сучаснае – атрымалі нашы вучні з гэтага падарожжа. Калі вас зацікавіла наша паведамленне, наведайце Наваргудак, гэта зусім недалёка. А мы паедзем далей і чакайце ад нас новых расказаў пра падарожжа па роднай Беларусі. 

Читать далее на Слонімскі веснік: Падарожжа ў часе за адзін дзень http://www.slonves.by/?p=117406