Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

21 лютага 2020

Да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. З мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання белару­скай мовы ў жыцці грамадства ва ўсіх установах адукацыі і культуры бу­дуць праведзены разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя Міжна­роднаму дню роднай мовы. У межах дэкады беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Слонімскага раёна для вучняў будзе праведзены абласны фла­ер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…” (напісанне дыктоўкі), у якім могуць прыняць удзел педагагічныя работнікі, бацькі і іншыя прадстаўнікі грамадскасці. *** Прапануем вашай увазе сачыненне на тэму “Мудры запавет продкаў”, што напісала вучаніца 6 “А” класа СШ № 2 г. Слоніма Марыя Золатава на конкурс, які праводзіўся ў лагеры “Зубронак”. Па выніках яго юная слонімчанка заахвочана адпачынкам у лагеры. Мудры запавет продкаў Усе людзi – дзецi Божыя! Але каб зразумець гэта, некаторым не хапае цэлага жыцця. Таму чалавеку дадзены запаветы, каб ён ведаў, як патрэбна жыць. І хоць кожны з нас піша сваю ўнікальную кнігу жыцця, яна ў любым выпадку пачынаецца і заканчваецца шматлікімі пытаннямі. Нашы дзяды ваявалi за родную зямлю. Колькi крывi было праліта! Колькі людзей загінула ў гэтых баях! Таму і далі нам продкі запавет – ахоўваць сваю Радзіму, рабіць усё для таго, каб не было больш вайны. Нашы бацькі паступова раскрываюць нам многія пытанні, якія ўзнікаюць ў нас у жыцця. Яны даюць нам парады, якія з’ўляюцца запаветам для нас. Са старажытных часоў, з пакалення ў пакаленне нам, беларусам, перадаецца спадчына – родная мова, якую таксама патрэбна любіць і берагчы. Мілагучная, урачыстая, далікатная, салодкагалосая, з роду у род як найцудоўнейшы бацькоўскі запавет, родная мова перадаецца як у сем’ях у далёкіх вёсках, так і ў сучасных вялікіх беларускіх гарадах. Гэта тая рэчаіснасць, якая грунтуе і аб’ядноўвае наш народ у адзіную магутную сям’ю. Заўсёды прыемна пачуць срэбна-бліскучую беларускую мову і па радыё, і ў тэлеперадачах, і ў песнях, і ў фільмах, і ў музычных творах. Людзі размаўляюць, людзі спяваюць на роднай мове. Ад радасці і пачуцця глыбокага ўнутранага задавальнення ў грудзях б’ецца сэрца ад любых беларускіх слоў. І “трасянка” – лёгкая помесь беларускай мовы з сястрынскай рускай, украінскай, польскай, і абласныя дыялекты люба адбіваюцца ў сэрцы. Многія з беларусаў добра ведаюць, што ў пачатку існавання Вялікага Княства Літоўскага ўся дзяржаўная дакументацыя вялася на беларускай мове, аб чым сведчаць архівы ў Літве і Польшчы. Мова – гэта самы найважнейшы запавет бацькоў. Мы на ёй размаўляем адзін з другім, а можам таксама звяртацца да Творцы, які адказвае нам Сваёй бацькоускай пяшчотай і словамі Ветхага і Новага Запавету, ужо перакладзенымі на беларускую мову. Нам патрэбна берагчы і захоўваць сваю зямлю, сваю мову, свае традыцыі і веру, як самы вялікі дар і самы драгацэнны запавет продкаў. Я, вучаніца 6 класа, таксама кожны дзень, кожную хвіліну свайго жыцця намагаюся прыняць самы актыўны ўдзел у захаванні роднай мовы: стараюся пашыраць свае веды пра матчыну мову на ўроках беларускай мовы і літаратуры, у пазашкольны час, прымаю актыўны ўдзел у розных школьных мерапрыемствах, шмат чытаю на роднай мове, стараюся больш размаўляць на нашай нацыянальнай мове не толькі на ўроках, а і ў пазаўрочны час, віншую родных і блізкіх людзей з рознымі святамі на беларускай мове, вывучаю беларускія песні, святы, беларускую народную музыку. І я разумею, што неабходна данесці ўсім беларусам, што толькі мы павінны захаваць сваю мову, перадаць яе пакаленням, якія ідуць за намі. Бо калі не будзе мовы, не будзе існаваць і народ беларускі. А гэта ні ў якім разе недапушчальна! Падумайце, беларусы! 

Поделиться

 Читать далее на Слонімскі веснік: Да Міжнароднага дня роднай мовы http://www.slonves.by/?p=115816