Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

10 снежня 2019

Беларускія таленты

 Вучні Слонімскай дзіцячай школы мастацтваў Улад Федаровіч і Міша Гаўрылаў – дуэт “Мажорыкі” – прынялі ўдзел у VI адкрытым Рэспубліканскім конкурсе “Беларускія таленты”, які адбыўся 8 снежня ў Мінску пры падтрымцы Беларускага саюза музычных дзеячаў. Конкурс – удзел – перамога – менавіта аб такім удалым творчым ланцужку марыць кожны артыст. Слонімскі дуэт ізноў падцвердзіў свой высокі музычны ўзровень, атрымаўшы першае месца ў гэтым конкурсе. Юныя музыкі выканалі п’есу Е. Дзярбенка “Курыны рон-н-рол” і ўразілі не толькі слухачоў але і прафесійнае журы. Перамогу хлопчыкі падзялілі са сваімі настаўніцамі Т.А. Дэконскай і Л.П. Пансевіч. У якасці падарунка слонімскія музыканты атрымалі сертыфікат на ўдзел у V юбілейным міжнародным конкурсе “Музыкі святло” і былі адзначаны Дыпломам лаўрэата І ступені. Жадаем нашым юным талентам новых творчых поспехаў!

Читать далее на Слонімскі веснік: Беларускія таленты http://www.slonves.by/?p=110793