Главная / Новости / Новости района
26.10.2021

Школа – мой дом, будь хозяином в нём

25 кастрычніка ў 5 класе ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла інтэрактыўная гульня “Школа – мой дом, будь хозяином в нём”. Напачатку дзеці вызначыліся, што галоўным, а значыць, “гаспадаром” установы адукацыі з’яўляецца яе дырэктар. Аднак падчас суразмоўніцтва стала зразумелым, што “гаспадараць” у школе ўсе яе ўдзельнікі, бо ад кожнага з іх залежыць і поспех, і камфорт. 
Каб не спрачацца наконт галоўнага ва ўстанове, пяцікласнікі вырашылі “пабудаваць” сваю школу. І зрабілі яны гэта наступным чынам: кожны мацаваў “бервяно” з надпісам, што ён лічыць важным для школы. Сярод прапанаваных былі утульнасць, поспех, клопат, павага, узаемадапамога. У групах дзеці склалі свой кодэкс: што ў школе рабіць можна і што катэгарычна забараняецца. 
Спрабавалі будучыя выпускнікі і экзамены здаваць. Так, напрыклад, “складаным” аказалася пытанне: колькі прыступкаў у школе з першага паверха на другі. Канешне, “білеты” былі напаўсур’ёзныя, аднак пасля прачытання адным з вучняў верша ў выглядзе пажадання-закліку: Желаем школе счастья и удачи, Чтоб всё прекрасно было у неё. И не страшны ей были неудачи! А мы сердца свои ей отдаём! — абсалютна шчыра і праўдзіва вучні кінуліся пісаць пажаданні сваёй школе на папяровых сардэчках, якія затым прымацавалі, як абярэгі, вакол “пабудаванай” ім школы. На пытанне класнага кіраўніка, якую назву дадзім школе, вучні хорам адказалі: “Новадзявяткавіцкая СШ”. 
 Вольга Блізнюк, педагог, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 5 класа Новадзявяткавіцкай СШ