Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231800, г. Слоним,
ул. Красноармейская, 40
Электронная почта:
slonim-ispolkom@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01562) 5 03 11
Факс: 8-(01562) 5 04 52

ГУК «Слонимская районная библиотека имени Я. Коласа»

Дзяржаўная ўстанова культуры “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа” рада вітаць Вас у нашых бібліятэках!

 Наш адрас: 

231799, Беларусь, Гродзенская вобласць, 
г. Слонім, вул. Савецкая,6. 
Тэл.: 8 (01562) 5-06-54. 
E - mail: slonim.cbs@mail.ru

Сайт: www.slonimlib.by
   




Агульныя звесткі

         ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” – гэта інфармацыйны, адукацыйны і культурны цэнтр горада і раёна.
Установа налічвае 19 бібліятэк:  Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа, 4 гарадскія філіялы з іх – 2 дзіцячых, 14 сельскіх філіялаў, у т. л. 13 філіялаў у аграгадках, з іх – 3 інтэграваныя філіялы. Аддаленыя маланаселеныя вёскі, якія не маюць стацыянарных бібліятэк, абслугоўвае перасоўная бібліятэка (бібліобус).

Графік выездаў   

         Агульны кніжны фондбібліятэк установы  налічвае звыш 390 212 экз. дакументаў.
         Штогод паслугамі бібліятэк карыстаюцца звыш 26000 наведвальнікаў.
Кнігавыдача складае каля 506 000 экз. дакументаў у год.
Камп’ютарны парк бібліятэк установы налічвае 49 машын, 
19 бібліятэк камп’ютарызаваны, маюць выхад у Інтэрнэт, электронную пошту.          Набыта праграмнае забеспячэнне “ALIS– WEB”, устаноўлены бібліятэчныя праграмы: "Камплектаванне і апрацоўка літаратуры", "Аналітыка", "Рэгістрацыя і абслугоўванне чытачоў". 

Дзейнічае 10 публічных цэнтраў прававой інфармацыі, у якія набыта і ўстаноўлена нарматыўна - прававая база "Эталон - WIN". У раённай бібліятэцы арганізаваны штомесячныя бясплатныя кансультацыі юрыстаў для малазабяспечаных жыхароў раёна.

         Пры бібліятэках дзейнічае 18 аматарскіх аб’яднанняў. 
Для бібліятэкараў раёна праходзяць заняткі факультатыва па краязнаўстве “Сустрэчы з мінулым і сучасным”.
         Бібліятэкі арганізуюць культурна-асветніцкія масавыя мерапрыемствы для насельніцтва, выкарыстоўваючы разнастайныя формы работы: прэзентацыі кніг, паэтычныя чытанні, літаратурныя гасцёўні, музычныя вечары, творчыя сустрэчы і інш.

Музей беларускай кнігі

музей книги

Плённа працуе адзіны на Гродзеншчыне музей беларускай кнігі, які арганізаваны ў 1992 годзе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа. У музеі сабраны каштоўныя матэрыялы з сямейнага архіва Я. Коласа, звесткі аб жыцці і творчасці слонімскіх паэтаў і пісьменнікаў.



У музеі беларускай кнігі ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа” дзейнічае выстава “Кніжныя скарбы мінулых стагоддзяў”, на якой экспануюцца рэдкія і старадаўнія кнігі канца XIX – першай паловы ХХ ст. 

 

Музейны пакой Алега Лойкі 

         24 лістапада 2017 года ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа адкрыўся музейны пакой знакамітага земляка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі, паэта, пісьменніка, навукоўца і перакладчыка Алега Антонавіча Лойкі.

         Музейны пакой займае асобнае памяшканне, дзе сабраны  кнігі падораныя бібліятэцы аўтарам, асабістыя рэчы, дакументы з сямейнага архіва родных пісьменніка – сястры  Людмілы Антонаўны  Клімовіч, унука Віталя Шалемава. Шмат кніг, фотаздымкаў падорана сябрамі і калегамі філалагічнага факультэта БДУ. У музейным пакоі прадстаўлена 105 экспанатаў.

 Наведвальнікаў чакае змястоўная экскурсія, паказ прэзентацыі па жыцці і творчасці Алега Лойкі.

 База дадзеных “Літаратурная Слонімшчына”


Фактаграфічная база дадзеных “Літаратурная Слонімшчына” уяўляе сабой матэрыялы аб пісьменніках і паэтах – уражэнцах Слоніма і Слонімшчыны, якія цалкам або часткова звязаны жыццём і дзейнасцю з нашым краем.

 

База дадзеных “Знакамітыя людзі Слонімшчыны”

 

Фактаграфічная база дадзеных “Знакамітыя людзі Слонімшчыны” уяўляе сабой кароткія біяграфіі знакамітых людзей Слонімшчыны, дзе паведамляецца, які след у гісторыі Беларусі яны пакінулі.

 

 

         Нашы перамогі і дасягненні ў 2018 годзе 


II МЕСЦА Ў IV РЭСПУБЛІКАНСКІМ КОНКУРСЕ «БІБЛІЯТЭКА – ЦЭНТР ДУХОЎНАЙ АСВЕТЫ І ВЫХАВАННЯ»

Жыровіцкая сельская бібліятэка ДУК «Слонімская раённая бібліятэка ім. Я. Коласа "заняла II месца ў IV рэспубліканскім конкурсе" Бібліятэка-цэнтр духоўнай асветы і выхавання» ў намінацыі «Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі», сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк!

   

I МЕСЦА Ў АБЛАСНЫМ КОНКУРСЕ САМАРОБНАЙ ЛЯЛЬКІ " ГЕРОІ КНІЖНЫХ СТАРОНАК”

Супрацоўнікі ДУК " Слонімская раённая бібліятэка ім. Я. Коласа "перамаглі ў абласным конкурсе самаробнай лялькі "Героі кніжных старонак". Наталля Міхайлаўна Васілеўская (філіял "Жыровіцкая сельская бібліятэка") прадставіла на конкурс кампазіцыю "Асоль" паводле твора А. Грына "Пунсовыя ветразі", заняўшы першае месца ў намінацыі "Літаратурныя героі з твораў замежных аўтараў". У намінацыі "Героі казак" першае месца атрымала Святлана Мікалаеўна Гулевіч (філіял "Мелькановіцкая вясковая бібліятэка"), якая падрыхтавала кампазіцыю " Дзедава дачка Галя і бычок "па матыве беларускай народнай казкі"Залатая яблынька".