Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.05.2020

Веласіпед не забаўка, а сродак руху!

Усё больш жыхароў населеных пунктаў Беларусі ў якасці сродку перамяшчэння выбіраюць двухколавы транспарт. Важным застаецца пытанне аб тым, дзе менавіта павінны ездзіць аматары экалагічнага транспарту. Згодна з Правіламі дарожнага руху Рэспублікі Беларусь рух на ровары павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці - па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці названых элементаў дарогі ці немагчымасці руху па іх дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін шэраг не далей за 1 метр ад яе правага краю. Па-за перакрыжаваннем на нерэгуляваным скрыжаванні веласіпеднай дарожкі з дарогай веласіпедыст абавязаны саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па гэтай дарозе. Пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен весці веласіпед побач з сабой і кіравацца патрабаваннямі, прадугледжанымі дадзенымі Правіламі для руху пешаходаў. Забараняецца без суправаджэння паўналетняй асобы кіраваць роварам на дарозе асобам, маладзейшым чатырнаццаці гадоў. Так, 2020/04/27 ў 15 гадзін 30 хвілін кіроўца аўтамабіля «Рэно», выязджаючы з дваровай тэрыторыі дома № 27 па вул. Е. Полацкай г. Слоніма, здзейсніў наезд на непаўналетняга веласіпедыста, які перасякаў праезную частку дарогі па лініі тратуара справа налева па ходзе руху аўтамабіля. Веласіпедыст атрымаў цялесныя пашкоджанні, для аказання медыцынскай дапамогі была дастаўлена ў прыёмнае аддзяленне УАЗ «Слонімская ЦРБ». Таксама 2020/05/12 ў 13 гадзін 05 хвілін малалетні веласіпедыст, кіруючы роварам і рухаючыся па тратуары з боку вул. Брэсцкая ў напрамку вул. Таполевай г. Слоніма, набліжаючыся да рэгуляваным пешаходным пераходу не пайшоў пешкі, і, пры перасячэнні праезнай часткі дарогі на дазваляльны сігнал святлафора, здзейсніў сутыкненне з выконваючым манеўр павароту налева, з пр-та Незалежнасці на вул. Таполевая, аўтамабілем «Фольксваген Пасат», які таксама рухаўся на дазваляльны сігнал святлафора. Малалетні веласіпедыст атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў прыёмнае аддзяленне УАЗ «Слонімская ЦРБ. Па факце дадзеных дарожна-транспартных здарэнняў праводзіцца праверка, па выніках якой будзе дадзена прававая ацэнка. Вельмі часта, купляючы дзіцяці ровар, бацькі зусім не клапоцяцца пра тое, каб іх дзіця вывучыла хоць бы самыя неабходныя правілы дарожнага руху. За парушэнне правілаў непаўналетнімі дзецьмі плацяць бацькі. Хацелася б звярнуць увагу бацькоў не толькі на тое, што ім прыйдзецца заплаціць штраф, але і памятаць, што калі дзіця трапляе ў ДТЗ, ён можа атрымаць траўмы рознай цяжкасці, а часам і пазбавіцца жыцця. Беражыце сябе і сваіх дзяцей. Дзяржаўтаінспектар МО ДАІ Клімовіч А.М. Чытаць далей на Слонімскі веснік: Ровар не забава, а сродак руху! https://www.slonves.by/?p=121280