Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.07.2020

Танцы па-за ўзросту

У сераду, 29 ліпеня, у гарадскім парку Слоніма адбыўся танцавальны вечар у стылі рэтра «Настальжы». Большасць удзельнікаў мерапрыемства - сланімчукі элегантнага ўзросту, якія атрымлівалі асалоду пад гукі знаёмых мелодый, падпявалі і танчылі пад вядомыя хіты. Хуткія кампазіцыі на танцпляцы змянялі марудныя. Людзі, якія сабраліся адзначылі, што рэтра-вечар, гэта добрая нагода сустрэцца з сябрамі, гарантаваны зарад добрага настрою і прыемная настальгія. Бо ўсё роўна, колькі табе гадоў, важна, што ты адчуваеш сябе вольна ў танцы. Танцавальны вечар падоўжыўся некалькі гадзін і, здавалася, ніхто не стаміўся. 
Таццяна Дзенісюк